Яндекс.Метрика

Человек и его дело

Мацярынская радасць

Непаўторная летняя пара нясе з сабой пяшчоту ласкавых сонечных промняў, бадзёрыя пералівы водных хваль, паветра, напоенае прыемным пахам кветак, і ўзнёслы настрой. Як прыемна ў вольны ад працы час прайсціся ўздоўж жывапіснага узбярэжжа, атрымаць асалоду ад подыху свежага ветру, бачыць, як шчодрае сонейка лашчыць галінкі дрэў… Гэта цудоўная летняя пара прынесла вялікае шчасце для маладых жанчын, якія адчулі радасць мацярынства. У радзільным аддзяленні ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” ў першыя дні чэрвеня сталі матулямі чацвёра жанчын, у кожнай з якіх нарадзілася дачушка.

Павіншавалі жанчын з гэтай шчаслівай падзеяй начальнік аддзела ЗАГС Алена Бельская і начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Андрэй Пшонка.

 

Актыўна працуюць старэйшыны

На чарговае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў былі запрошаны прадстаўнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў. На павестку дня быў вынесены шэраг актуальных пытанняў. Так, першае пытанне было прысвечана тэме “Аб рабоце калегіяльных і аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання на тэрыторыі Каменскага і Баброўскага сельсаветаў”.

Старшыня Баброўскага сельсавета Тамара Ярыга засяродзіла ўвагу на рабоце органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, паколькі яны з'яўляюцца адным з важных элементаў сістэмы мясцовага самакіравання.

Прававой асновай дзейнасці з'яўляюцца Канстытуцыя, законы Рэспублікі Беларусь, у першую чаргу, Закон “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”, нарматыўныя прававыя акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама рашэнні мясцовых органаў кіравання і самакіравання.

 

Улада для народа

Старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян на сесіі выступіў з дакладам “Аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Лепельскага раёна на 2006-2010 гады” і “Аб праграме развіцця Лепельскага раёна на 2011-2015 гады”.

За перыяд з 2006 па 2010 гады прамысловымі прадпрыемствамі раёна аб’ём вытворчасці прадукцыі склаў 705, 2 мільярда рублёў, спажывецкіх тавараў –- 503, 9 мільярда рублёў. На тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыю вытворчасці накіравана 60, 9 мільярда рублёў інвестыцый. Стабільныя таксама і вынікі развіцця аграпрамысловага комплексу раёна.

Пабудавана восем аграгарадкоў. Вырашчана 110 тысячы тон збожжа, 25, 3 тысяч тоны мяса і 1-2 тысячы тон малака. Праведзены рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне 23 малочнатаварных ферм. Узведзены чатыры новыя збожжасушыльныя комплексы і сучасная малочнатаварная ферма ў Юркоўшчыне. Набыты 61 збожжаўборачны камбайн, 23 кормаўборачных, 95 энерганасычаных трактараў, 26 аўтамабіляў МАЗ і іншая сельскагаспадарчая тэхніка, усяго -- больш за 310 адзінак.

 

Будатрадаўскія будні

Актывісты Лепельскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі” –- навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, вучні школ ужо не першы год уваходзяць у склад будаўнічых атрадаў, прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторый гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў.

Суполку актыўных будатрадаўцаў папоўнілі навучэнцы Лепельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, якія прынялі ўдзел у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра. Дзесяць хлопцаў з самай раніцы прыступілі да разбору дахаў веранд, што знаходзяцца на тэрыторыі дзіцячага сада № 1.

 

Адбылася сесія

У актавай зале раённага Дома культуры адбылася сесія Лепельскага раённага Савета дэпутатаў, у якой прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Фолнду сацыяльнай абароны насельніцтва Мікалай Бялоў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, акцыянерных таварыстваў, намеснікі старшыні, упраўляючая справамі райвыканкама, актыў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Пасля таго, як быў абраны рабочы прэзідыум сесіі, на сцэну быў запрошаны старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян, які выступіў на тэму “Аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Лепельскага раёна на 2006-2011 гады” і “Аб праграме развіцця Лепельскага раёна на 2011-2015 гады”. У прыватнасці, Пётр Генрыхавіч адзначыў, што грамадзяне Беларусі жывуць у стабільнай і цывілізаванай краіне. У нас моцная эканоміка, развітыя навука і культура, адна з лепшых у свеце сістэма адукацыі. Цалкам забяспечана нацыянальная бяспека.

Мы навучыліся працаваць з вынікам, плённа і якасна. Мы зможам адкрыта і шчыра ацаніць вынікі мінулага стагоддзя, вызначыць стратэгію і асноўныя накірункі далейшага руху наперад.

Пётр Генрыхавіч Шыкшнян адзначыў, што наш раён выканаў важнейшыя паказчыкі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006-2010 гады. Намі дасягнута станоўчая дынаміка росту ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, забяспечана стабільная сітуацыя на рынку працы.

За перыяд з 2006 па 2010 гады прамысловымі прадпрыемствамі раёна аб’ём вытворчасці прадукцыі склаў 705, 2 мільярда рублёшў, спажывецкіх тавараў -- 503, 9 мільярда рублёў. На тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыю вытворчасці накіравана 60, 9 мільяржа рублёў інвестыцый. Стабільныя таксама і вынікі развіцця аграпрамысловага комплексу раёна.

Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі ў раёне пабудавана восем аграгарадкоў. Вырашчана 109 тысяч тон збожжа, 25, 3 тоны мяса і 102 тысячы тон малака. Зроблены таксама рэкансрукцыя і тэхнічнае пераасншчэнне 23 малочнатаварных ферм. Пабудавана чатыры збожжасушыльныя комплексы і сучасная малочнатаварная ферма на 930 кароў у вёсцы Юркоўшчына. Значана абнавіўся машынатрактараны парк сельскагаспадарчых арганізацый раёна.: набыты 61 збожжаўборачны камбайн, 23 кормаўборачных, 95 энерганасычаных трактараў, 26 аўтамабіляў МАЗ і шэраг іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Усяго больш за 310 адзінак.

У выніку плённай работы валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак за пяць год склала 394 мільярды рублёў. Згодна з галоўным тэзісам пяцігодкі “Дзяржава для народа” будаўнічымі арганімзацыямі ўзведзена 68 тысяч 196 квадратных метарў жылля або 1038 кватэр, у тым ліку ў вёсцы дзевяць тысяч 796 квадратных метраў (115 кватэр). Дарожнымі арганізацыямі адрамантавана і пабудавана 47 кіламетраўаўтамабільных дарог.

За 2006-2010 гады пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю аб’екты “Водазабеспячэнне горада Лепеля, першая чарга”, “Пазапляцовачная каналізацыя г.Лепель. Станцыя ачысткі сцёкавых вод”, “Пад’езд да моста праз раку Ула і добраўпарадкаванне вуліцы Ульянка, будынак Прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах”.

Працягваецца таксама работа па будаўніцтву дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Жамчужына”. Прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі выкананы комплекс мерапрыемстваў па бесперабойнаму забеспячэнню насельніцтва паслугамі жыццёвага забеспячэння. Адрамантаваны 42 дамы агульнай плошўчай 28, 8 тысяч квадратных метраў. Усе населеныя пункты абсталяваны кантэйнернымі пляцоўкамі для збору цвёрдых адыходаў. Вядзецца будаўніцтва новага гарадскога палігона для цвёрдых камунальных адыходаў. У адпаведнасці з планамі пастаянна рэалізуюцца мерапрыемствы па добраўпарадкаванню горада і раёна. На гэтыя мэты накіравана 7, 8 мільярда рублёў.

У 2006-2010 гадах атрымала далейшае развіццё сетка прадпрыемстваў гандлю і сервісу. Прыватным унітарным прадпрыемствам “Лепельскі Каапгандаль” адкрыта 12 гандлёвых аб’ектаў агульнай плошчай шэсць тысяч 222 квадратных метра, з іх тры ў сельскай мясцовасці. Пяць аб’ектаў грамадскага харчавання на 118 пасадачных месцаў.

Паспяхова функцыянуюць аб’екты грамадскага харчання прыдароожнага сэрвісу, пабудаваныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

За мінулае пяцігоддзе ў раёне атрымаў далейшае рахзвіццё недзяржаўны сектар эканомікі. У раёне ажыццяўляе дзейнасць 971 індывідуальны прадпрымальнік, 22 малыя арганізацыі і 133 мікраарганізацыі, дзе колькасць працуючых складае да 15 чалавек уключна. У гэтых арганізацыях працуюць 686 чалавек. На гэтых прадпрыемствах, акрамя традыцыйнай прадукцыі перапрацоўкі драўніны, вырабляюцца мэбля, швейныя вырабы і сельскагаспадарчая прадукцыя.

 
Еще статьи...