Яндекс.Метрика

Человек и его дело

“Беларусь супраць тытуню”

У нашым раёне з дзясятага па 31 мая арганізаваны шэраг мерапрыемстваў антытытунёвай акцыі “Беларусь супраць тытуню”.

Ва ўстановах медыцыны і адукацыі пройдуць “круглыя сталы” і прэс-канферэнцыі па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння з удзелам прадстаўнікоў аховы здароўя, устаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму, праваахоўных органаў і грамадскіх арганізацый. Запланаваны таксама тэматычныя акцыі сярод студэнцкай моладзі “Мы не курым! Здароўе –- шлях да поспеху!”. У арганізацыях аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і турызму, на аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання вядзецца інфармаванне насельніцтва аб правядзенні рэспубліканскай акцыі “Беларусь супраць тытуню”. Спецыялісты ДУ “Лепельскі раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, установы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” рыхтуюць і распаўсюджваюць сярод насельніцтва інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння. Установамі медыцыны, адукацыі, гандлю, аддзеламі спорту і турызму, па справах моладзі райвыканкама ў рамках рэспубліканскай акцыі будуць арганізаваны і праведзены масавыя мерапрыемствы для насельніцтва -- тэматычныя вечары, дыскатэкі, у тым ліку з удзелам вядомых людзей.

У рамках рэспубліканскай акцыі пройдзе таксама шэраг іншых мерапрыемстваў, якія прымусяць задумацца над шкодным уздзеяннем тытуню на арганізм чалавека і сумных наступствах курэння.

 

Нашы спартсмены -- лепшыя

Важнае месца ў жыцці вучняў нашай школы займае спорт. І малодшыя, і старэйшыя школьнікі з задавальненнем наведваюць спартыўныя секцыі, якімі кіруюць настаўнікі фізкультуры Валерый Уладзіміравіч Булах і Уладзімір Іванавіч Клундук. Рэгулярныя заняткі прыносяць станоўчы вынік. Вельмі прыемна, што каманда нашай школы заняла трэцяе месца ў лёгкаатлетычным раённым кросе на прызы рэспубліканскай газеты “Беларусь сегодня” (“Советская Белоруссия”). У індывідуальным заліку першыя месцы занялі Антон Селязнёў, Ян Хамічонак, Наталля Быкава, Мікіта Павец і Юлія Жарнасек. Трэцяе месца было прысуджана Ягору Васькоўцаву, а чацвёртае –- Арцёму Жураўлёву.

Юныя спартсмены выдатна праявілі сябе і на раённых спаборніцтвах па лёгкаатлетычнаму чатырохбор’ю “Алімпійскія надзеі”. У індывідуальным заліку першае месца занялі Аляксей Шакун, Валянціна Галай і Арцём Бекераў.

Вучні СШ № 1 на высокім узроўні абаранілі гонар школы і ў лёгкаатлетычнай эстафеце на прызы раённай газеты “Лепельскі край”, прысвечанай Дню Перамогі. Каманда нашай школы, у склад якой увайшлі Алена Борыкава, Мікіта Павец, Юлія Жарнасек, Антон Селязнёў, Наталля Быкава, Ян Хамічонак, Аляксандра Панамарова і Андрэй Дзямко, заняла першае месца. Упэўнена, што наперадзе юных спартсменаў чакае яшчэ шмат спартыўных перамог.

 

Святло цудатворных ікон

-- Праваслаўны храм мы наведваем усёй сям’ёй. Верым, што Гасподзь дае нам сілу пераадольваць усе жыццёвыя цяжкасці, накіроўвае на правільны шлях, ачышчае душу. Вельмі радасна, што шматлікія веруючыя маюць магчымасць звярнуцца да вялікіх святыняў –- цудатворных ікон, якія часта размяшчаюцца ў праваслаўных храмах. Хацелася б даведацца, калі ў бліжэйшы час у Лепелі зноў з’явяцца цудатворныя іконы, -- звярнулася ў рэдакцыю наша пастаянная чытачка Таццяна Жарнасек.

У адказ на гэта пытанне настаяцель храма Раства Хрыстова іерэй Адам Каляда адзначыў:

-- У бліжэйшы час Лепельшчына будзе сустракаць Усебеларускі Хрэсны ход “Пад покрывам Прасвятой Багародзіцы”, якія перасякае межы раёна 22 чэрвеня і прыбывае ў вёску Домжарыцы. Удзельнікі Хрэснага ходу нясуць цудатворныя іконы Божай Маці “Жыровіцкая” і прападобнай Ефрасінні Полацкай з часцінкай яе мошчаў. Прыкласціся да ікон можна будзе ў Лепелі, у храме Раства Хрыстова, з 24 па 26 чэрвеня бягучага года на працягу дня.

Расклад руху Хрэснага ходу наступны:

22 чэрвеня -- прыбыццё ў вёску Домжарыцы і адпачынак; 23 чэрвеня адбудуцца малебен, пачатак руху, прыбыццё ў вёску Слабада, а затым пачнецца адпачынак; 24 чэрвеня –- малебен, пачатак руху ў г.Лепель, сустрэча ў Паклоннага Крыжа на трасе “Віцебск – Мінск” каля 11-12 гадзін, рух праз храм Божай Маці “Уладзімірская” па вуліцы Партызанская, храм Прэабражэння Гасподня па вуліцы Чуйкова, а таксама храм Раства Хрыстова.

З 24 па 26 чэрвеня бягучага года цудатворныя іконы будуць знаходзіцца ў храме Раства Хрыстова. Тут пройдуць Божая літургія, малебен, а затым запланаваны адпачынак.

27 чэрвеня пройдзе малебен, пачнецца рух у вёску Бароўка, пасля прыбыцця –- адпачынак.

28 чэрвеня бягучага года адбудзецца малебен, пачнецца рух у пасёлак Бачэйкава.

Шчыра запрашаем наведаць праваслаўны храм і прачытаць словы малітвы ля цудатвторных ікон!

 

“Вучань года-2011”

Яркім завяршэннем навучальнага года ў Слабадской сярэдняй школе стала цікавае мерапрыемства “Вучань года-2011”. Загадзя вучні і класныя кіраўнікі пятых-адзінаццатых класаў павінны былі разам абмеркаваць і прадставіць тых вучняў, якія могуць прэтэндаваць на гэты ганаровы тытул. Адбор канкурсантаў праводзіўся па шэрагу параметраў.

Ва ўтульнай, упрыгожанай зале сабралася шмат гледачоў і балельшчыкаў. У склад журы ўвайшлі настаўнікі школы, бацькі і члены раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. Прысутных вельмі ўразілі візіткі-прэзентацыі вучняў. Гэта былі і казкі, і песні, і вершы. Журы адзначыла вышэйшым балам каманды шостага і дзясятага класаў.

 

Яркасць колераў і гармонія

Вясковая хатка, з усіх бакоў атуленая зелянінай пышных дрэў, упрыгожаная водным люстрам, навявае прыемныя ўспаміны, заспакойвае сэрца маўклівы зімовы пейзаж. Радуе вока яркая рознакаляровая мазаіка арыгінальных вырабаў. Свежым вераснёўскім пахам яблыкаў павявае ад карціны, выкананай на шкле. А як шыкоўна выглядаюць распісаныя вазы, кампазіцыя, выкананая ў тэхніцы бацік! Ад кожнай работы павявае свежасцю і душэўнай цеплынёй. Аўтар непаўторных твораў -- Кацярына Сокур.

Любоў да мастацтва ў Кацярыны Васільеўны нарадзілася ўжо ў дзіцячыя гады. І зараз жанчына з захапленнем успамінае, як у вольны ад вучобы час з задавальненнем малявала паштоўкі з прыгожымі кветкамі, разнастайнымі казачнымі сюжэтамі. Ужо тады ў дзяўчынкі сфарміраваўся адпаведны творчы почырк. Пасля заканчэння Каменскай сярэдняй школы Кацярына стала студэнткай мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Кірава.

 
Еще статьи...