Яндекс.Метрика

Человек и его дело

Інваліды…

Міласэрнасць – дзеяннем

Мы ніколі не павінны забываць аб тым, што побач з намі знаходзяцца людзі, якім у першую чаргу патрэбны нашы клопат, увага і душэўная цеплыня. Інваліды… Так распарадзіўся лёс, што гэтыя людзі маюць абмежаваныя магчымасці. Аднак ім вельмі хочацца праяўляць сваё майстэрства, ініцыятыву, удзельнічаць у грамадскім жыцці.

Вось ужо не першы год прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” у цеснай суполцы з работнікамі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізуюць шэраг яркіх, запамінальных мерапрыемстваў для інвалідаў. У іх ахвотна ўдзельнічаюць і дзеці, і дарослыя. Шмат гасцей заўсёды збірае раённы фестываль творчасці інвалідаў “Зорка надзеі”. Яркія уражанні пакідаюць у гледачоў цудоўныя выставы, шматлікім прыхільнікам творчасці добра вядомыя імёны цудоўных паэтаў Соф’і Несцярук, Валянціны Кісель, самадзейных выканаўцаў Генадзя Матыркі і Галіны Грыгаровіч, Генадзя і Вольгі Камароўскіх, Сяргея Асоўскага, Алы Весяловай, лаўрэата шматлікіх абласных і рэспубліканскіх конкурсаў Дзяніса Аблавушкі. А з якой радасцю гледачы сустракаюць выступленні ўдзельнікаў народнага ансамбля народнай музыкі “Іграй, гармонь!”, частушачніцы Розы Карбоўскай! Нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, гэтыя людзі поўныя аптымізму, гаючай энергіі і дораць акружаючым радасць.

 

Праект “Выхаваць Беларуса”

Станаўленне грамадзяніна павінна пачынацца з малой Радзімы – роднага краю, сваёй вёскі, горада. Сучасны чалавек павінен ведаць свае карані, традыцыі свайго народа, любіць сваіх бацькоў, свой дом, сваю краіну, з павагай адносіцца да іншых народаў.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне – адна са складаючых выхаваўчага працэсу.  Патрыятызм неразрыўна звязаны з грамадскасцю. І ў гэтым тандэме вялікая роля нацыянальнай культуры.

З мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вучняў на аснове вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю быў створаны праект “Выхаваць Беларуса”. Удзельнікамі гэтага праекта з’яўляюцца гурткоўцы і кіраўнікі гурткоў цэнтра дзіцячай творчасці, настаўнікі, вучні школ горада і раёна, іх бацькі. Праект ажыццяўляецца ў некалькі этапаў, але ўсе яны

 

Сагрэлі цеплынёй душы

Міжнародны Дзень абароны дзяцей –- гэта светлае, сонечнае свята. Зусім не выпадкова яно адзначаецца ў самы першы дзень лета, першы дзень школьных канікулаў.

На жаль, нам, дарослым, ужо немагчыма вярнуцца ў гэтую шчаслівую пару. А як усё ж такі хочацца застацца дзіцяці ў бесклапотнай і такой цудоўнай краіне –- “Дзяцінства”.

Dim lights

Аднак не ва ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак дзяцінства светлае і радаснае. Няшчасныя малышы ёсць і ў нашым раёне. Для дзетак, якія засталіся без апекі бацькоў, -- “сацыяльных сірот” -- у Лепелі адкрыты сацыяльна-педагагічны цэнтр. Тут хлопчыкам і дзяўчынкам аказваюцца ўсебаковая дапамога, падтрымка.

 

Мудрасць кніжных таямніц

Кожны раз, сустракаючы гэту мілую жанчыну, я адчуваю цеплыню, якая зыходзіць ад яе шчырага сэрца. Валянціна Іванаўна Ягорава тонка адчувае ўнутраны свет чалавека, мае шырокі кругагляд, творча падыходзіць да кожнай справы і захапляе акружаючых душэўнай чысцінёй. Быццам цёплае вясновае сонейка, Валянціна Іванаўна прыцягвае да сябе людзей, ахвотна працуе з дзецьмі і ажыццяўляе новыя ідэі. Вось ужо 18 год жанчына працуе бібліятэкарам сярэдняй школы № 4.

 

«Крок у навуку»

У Слабадской сярэдняй школе-садзе прайшла навуковая канферэнцыя «Крок у навуку». Удзельнікі інавацыйнай пляцоўкі выбралі прадмет або асоб даследавання, звязаныя са Слабадской зямлёй. У канферэнцыі прынялі ўдзел вучні чацвёртага, сёмага, дзясятага і адзінаццатага класаў. Чацвёртакласнікі пад кіраўніцтвам свайго класнага кіраўніка Галіны Максімаўны Грыдзюшкі прадставілі доследную работу “Зімуючыя птушкі Слабадскога сельсавета”, у якой кожны вучань падаў свой назіральны матэрыял.

 
Еще статьи...