Яндекс.Метрика

Человек и его дело

Будатрадаўскія будні

Актывісты Лепельскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі” –- навучэнцы Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа, дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, вучні школ ужо не першы год уваходзяць у склад будаўнічых атрадаў, прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторый гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў.

Суполку актыўных будатрадаўцаў папоўнілі навучэнцы Лепельскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, якія прынялі ўдзел у адкрыцці трэцяга працоўнага семестра. Дзесяць хлопцаў з самай раніцы прыступілі да разбору дахаў веранд, што знаходзяцца на тэрыторыі дзіцячага сада № 1.

 

Прызванне –- захаваць жыццё

Упершыню ўвайшоўшы ў рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”, адчула невыказнае хваляванне. Адразу ўявіла, што менавіта тут на ўліку кожная хвіліна, кожная секунда, калі ўрачы робяць складанейшыя аперацыі, выратоўваючы людзей. У некаторых жа пацыентаў тут пачынаецца другое жыццё… Як жа патрэбны работнікам рэанімацыйнага аддзялення штодзённая вытрымка, рашучасць, уменне сканцэнтравацца ў складанай сітуацыі, імкненне падарыць чалавеку веру ў хуткае выздараўленне. Тут неабходны не толькі прафесійныя навыкі, а і ўменне зазірнуць ва ўнутраны свет чалавека, суцешыць яго душэўны боль.

 

Радасць маладых матуль

Непаўторная летняя пара нясе з сабой пяшчоту ласкавых сонечных промняў, бадзёрыя пералівы водных хваль, паветра, напоенае прыемным пахам кветак, і ўзнёслы настрой. Як прыемна ў вольны ад працы час прайсціся ўздоўж жывапіснага узбярэжжа, атрымаць асалоду ад подыху свежага ветру, бачыць, як шчодрае сонейка лашчыць галінкі дрэў… Гэта цудоўная летняя пара прынесла вялікае шчасце для маладых жанчын, якія адчулі радасць мацярынства. У радзільным аддзяленні ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” ў першыя дні чэрвеня сталі матулямі чацвёра жанчын, у кожнай з якіх нарадзілася дачушка.

 

Міласэрнасць -- дзеяннем

Шчодрыя промні сонца клапатліва асвятляюць пяшчотныя, пакрытыя свежай зелянінай галінкі дрэў, радуюць вока яркія россыпы кветак, свежае паветра дорыць зарад бадзёрасці –- усё навокал дыхае вясновай свежасцю і чысцінёй… Менавіта ў гэту цудоўную пару па традыцыі ў нашым раёне праводзіцца дзіцячая Велікодная дабрачынная акцыя “Насустрач дзіцячым сэрцам”. Кожны год удзельнікі акцыі радуюць сваёй творчасцю і рыхтуюць шмат падарункаў для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

 

Жывы агеньчык дабрыні

Калі я падышла да ўтульнага дома шматдзетнай сям’і Міхайлавых, пачула вясёлы дзіцячы смех. Гаспадыня Наталля Мікалаеўна завіхалася ля градак, а побач з ёй шчабяталі дачушкі-памочніцы. Непадалёк разам з татам штосьці майстравалі хлопчыкі.

-- Можна да вас зайсці?

-- Праходзьце, калі ласка, мы заўсёды рады гасцям, -- ветліва сустракае мяне матуля.

З лютага бягучага года шматдзетная сям’я Міхайлавых пачала жыць у доме сямейнага тыпу па вуліцы Чуйкова. Наталля Мікалаеўна і Уладзімір Аляксандравіч жывуць разам 17 год. Так распарадзіўся лёс, што сваіх дзяцей у іх няма. Аднак так хацелася камусьці падарыць свае клопат, увагу і пяшчоту! Наталля Мікалаеўна і Уладзімір Аляксандравіч выхоўваюць сямёра дзяцей, якія раней знаходзіліся ў прытулку.

-- Дзеці для нас –- сэнс жыцця, -- кажа Наталля Мікалаеўна. –- Так, мы атрымліваем на іх грашовую дапамогу, нам ідзе працоўны стаж. Аднак мы не лічым выхаванне дзяцей работай. Для нас гэта жыццё.

 
Еще статьи...