Яндекс.Метрика

Человек и его дело

Сузор’е перамог

Вельмі прыемна, што сярод вучняў сярэдняй школы № 1 нямала тых, якія выдатна вучацца, удзельнічаюць у раённых і абласных алімпіядах, праяўляюць свае здольнасці ў творчых конкурсах.

У лістападзе-снежні 2010 года праводзіўся першы этап Рэспубліканскай алімпіяды, у якім вучні нашай школы заваявалі 23 дыпломы. Так, вучаніца 11 “Б” класа Марыя Галінская стала пераможцай раённай алімпіяды па хіміі і атрымала дыплом першай ступені, па біялогіі -- дыплом другой ступені, а па фізіцы -- дыплом трэцяй ступені. Вучаніца дзевятага “А” класа Анастасія Казакова стала пераможцай раённай алімпіяды па матэматыцы і ўзнагароджана дыпломам другой ступені, па хіміі -- дыпломам трэцяй ступені. Вучаніца 11 “Б” класа Кацярына Борыкава ўзнагароджана дыпломам другой ступені па астраноміі і дыпломам трэцяй ступені па фізіцы. Вучаніца 11 “Б” класа Таццяна Бунакова па рускай мове і біялогіі заваявала дыпломы трэцяй ступені, Ірына Шыянок (11 “Б” клас) атрымала дыплом трэцяй ступені па беларускай і англійскай мовах. Па выніках алімпіяд у раёне наша школа заняла другое месца.

 

Два лёсы -– адна дарога

Две сестры -- им навек дана от Бога

Надвоих одна судьба, одна дорога.

Две сестры -- в целом мире нет красивей,

Две сестры – Беларусь и Россия”.

Гэтыя цудоўныя радкі з папулярнай песні ўспамінаюцца кожны раз, калі на Лепельшчыну прыязджаюць нашы расійскія суседзі. Жыхароў Беларусі і Расіі -- дзвюх самастойных дзяржаў -- аб’ядноўваюць адна слаўная гісторыя, агульныя звычаі і традыцыі. Разам, пераадольваючы ўсе цяжкасці і перашкоды, мы робім упэўненыя крокі ў будучыню. Паміж лепяльчанамі і жыхарамі Мелякескага раёна Ульянаўскай вобласці ўжо не першы год вядзецца цеснае супрацоўніцтва. Лепельшчына ўжо неаднаразова прымала паважаных гасцей -- удзельнікаў расійскай дэлегацыі, жыхароў Мелякескага раёна Ульянаўскай вобласці. Прадстаўнікі мясцовай улады абменьваюцца вопытам работы. Нашы расійскія госці неаднаразова наведвалі Лепельскі ваенны санаторый, рэспубліканскі рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Жамчужына”, пазнаёміліся з арганізацыяй лячэбнага працэсу ва ўстановах аховы здароўя. Лепельскія артысты захапілі нашых расійскіх суседзяў яркімі канцэртнымі выступленнямі. Прыязджалі з гастролямі да нас і ўдзельнікі самадзейных калектываў з Расіі.

Важнай падзеяй для нашага раёна стаў прыезд Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці Паўла Паўлавіча з’яўляецца ўсебаковая падтрымка, дапамога прыёмным і шматдзетным сем’ям. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы з 1975 года займаецца праблемамі сацыяльнага сіроцтва. У цяперашні час пад яго апекай знаходзіцца 25 дзіцячых дамоў у Расіі і пяць -- у Беларусі. Для дзетак, якія засталіся без апекі бацькоў, набываюцца аўтобусы, камп’ютары, абсталяванне, штогод аказваецца фінансавая дапамога. Лёс дзяцей-сірот праследжваецца нават тады, калі яны сталі дарослымі. Дзецям аказваецца дапамога ў набыцці прафесіі, работы і жылля.

Dim lights

Урачыстая сустрэча Дзяржаўнага сакратара саюзнай дзяржавы і прадстаўніка расійскай дэлегацыі адбылася ў дзіцячым рэспубліканскім рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына”. Першым расійскіх гасцей прывітаў старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян. Удзельнікі вакальнай групы “Аколіца” Бароўскага цэнтра культуры і вольнага часу выканалі ў гонар гасцей беларускую народную песню. Па добрай традыцыі ім былі ўручаны хлеб-соль. Дырэктару аздараўленчага цэнтра “Жамчужына” Веры Закрэўскай былі падораны прыгожыя кветкі. Павел Барадзін уручыў шчодрыя падарункі і дзіцячаму рэабілітацыйна-аздараўленчаму цэнтру “Жамчужына” -- 15 мільёнаў рублёў, а таксама кнігі “10 год Саюзнай дзяржаве” і “Адраджэнне Крамля”. Вера Іванаўна Закрэўская з вялікай удзячнасцю прыняла падарунак і адзначыла, што за падораныя грошы будуць набыты кнігі для бібліятэкі цэнтра.

 

Крокі ў будучыню

Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шыдлоўскага наведала працоўны калектыў даччынага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Лепельская ПМК-75”. Сустрэча ўдзельнікаў групы з калектывам арганізацыі была прысвечана тэме “Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму Сходу Рэспублікі Беларусь”.

Кіраўнік дзяржавы назваў 2010 год знакавым у развіцці беларускай палітычнай сістэмы, які падвёў вынік пад цэлым перыядам у гісторыі краіны і абазначыў новыя перспектывы. “Рубяжом стала прэзідэнцкая кампанія, якая прайшла абсалютна па беларускіх законах”, -- сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Сагрэць добрым словам…

“Спяшайцеся рабіць добрыя справы, акружайце сваіх родных, блізкіх клопатам, увагай, аказвайце дапамогу іншым –- і лёс вас абавязкова ўзнагародзіць, -- адзначае Зінаіда Багдановіч, жыццёвым прызваннем якой стала работа ў медыцыне. Зінаіда Уладзіміраўна працуе старшым рэнтген-лабарантам цэнтральнай раённай бальніцы і ўжо чацвёрты год з’яўляецца старшынёй Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Аказанне сацыяльнай дапамогі адзінокім, адзінока пражываючым людзям  і інвалідам з’яўляецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці арганізацыі. Раённая арганізацыя аказвае гуманітарную дапамогу малазабяспечаным, шматдзетным сем’ям, інвалідам, састарэлым людзям, актыўна супрацоўнічае з моладдзю, арганізуе разнастайныя мерапрыемствы. Вучні малодшых і старэйшых класаў ахвотна ўдзельнічаюць у конкурсах малюнкаў, сачыненняў і вершаў. Заўсёды ярка і запамінальна праходзяць конкурсы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця, прафілактыцы курэння, разнастайных захворванняў.

 

Будні новага пакалення

Вось ужо некалькі год запар на базе ўстановы адукацыі “Дзяржаўны цэнтр дзіцячай творчасці г.Лепель” працуе лагер дзённага знаходжання “Пакаленне NEXT”. Назва была абрана не выпадкова. Дзеці ХХI стагоддзя адрозніваюцца інтарэсамі, тэмпераментам, гульнямі, манерамі зносін і г.д. Таму і назва -- пакаленне “NEXT” -- новае пакаленне. У гэтым годзе лагер наведала 37 выхаванцаў. Усе яны з’яўляюцца гурткоўцамі цэнтра дзіцячай творчасці. Гэта было асноўным крытэрыем адбору, а жадаючых было шмат. Выхавальнікі маюць значны прафесійны вопыт, актыўныя, лёгкія на пад’ём.

Арганізоўвала работу ў лагеры старшая выхавальніца, культарганізатар Алена Макаранка. Яна склала такі план, што пазайздросціь кожны! Выхаванцы ніводнай хвіліны не лайдачылі. І ў гульнях удзельнічалі, і рыхтаваліся да конкурсаў. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на захаванне, умацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя, інтэлектуальнае і асабістае развіццё выхаванцаў.

Кожны дзень меў сваю абгрунтаваную назву: Дзень турыста, Дзень лепшых, Дзень рэкордаў, Дзень Майдадыра, Дзень беларускай культуры. І кожны з 18 дзён быў прысвечаны адпаведнай тэме. Выхаванцы лагера з задавальненнем прымалі ўдзел у разнастайных гульнях, конкурсах.

А дзясятага чэрвеня, у Дзень беларускай культуры, выхаванцы лагера на шыкоўным аўтобусе ААТ “Аўтатранспартнае прадпрыемства № 14 г.Лепель” наведалі горад Полацк. Анатоль Лініч, вадзіцель аўтобуса, цярпліва чакаў, пакуль дзеці наведаюць мемарыяльны комплекс абароннай лініі Гомель, які размешчаны на трасе “Лепель – Полацк”. А потым разам з выхаванцамі прайшоўся па тэрыторыі Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра. Не першы раз вадзіцель удзельнічае ў вандроўках цэнтра дзіцячай творчасці. У лютым выхаванцы ЦДТ былі ўдзельнікамі конкурсу “Добры дзень, свет!” у г.Наваполацк, а вадзіцелем аўтобуса быў усё той жа Анатоль Лініч.

 
Еще статьи...