Яндекс.Метрика

Адбылася сесія

У актавай зале раённага Дома культуры адбылася сесія Лепельскага раённага Савета дэпутатаў, у якой прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Фолнду сацыяльнай абароны насельніцтва Мікалай Бялоў, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, акцыянерных таварыстваў, намеснікі старшыні, упраўляючая справамі райвыканкама, актыў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Пасля таго, як быў абраны рабочы прэзідыум сесіі, на сцэну быў запрошаны старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян, які выступіў на тэму “Аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Лепельскага раёна на 2006-2011 гады” і “Аб праграме развіцця Лепельскага раёна на 2011-2015 гады”. У прыватнасці, Пётр Генрыхавіч адзначыў, што грамадзяне Беларусі жывуць у стабільнай і цывілізаванай краіне. У нас моцная эканоміка, развітыя навука і культура, адна з лепшых у свеце сістэма адукацыі. Цалкам забяспечана нацыянальная бяспека.

Мы навучыліся працаваць з вынікам, плённа і якасна. Мы зможам адкрыта і шчыра ацаніць вынікі мінулага стагоддзя, вызначыць стратэгію і асноўныя накірункі далейшага руху наперад.

Пётр Генрыхавіч Шыкшнян адзначыў, што наш раён выканаў важнейшыя паказчыкі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006-2010 гады. Намі дасягнута станоўчая дынаміка росту ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, забяспечана стабільная сітуацыя на рынку працы.

За перыяд з 2006 па 2010 гады прамысловымі прадпрыемствамі раёна аб’ём вытворчасці прадукцыі склаў 705, 2 мільярда рублёшў, спажывецкіх тавараў -- 503, 9 мільярда рублёў. На тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыю вытворчасці накіравана 60, 9 мільяржа рублёў інвестыцый. Стабільныя таксама і вынікі развіцця аграпрамысловага комплексу раёна.

Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі ў раёне пабудавана восем аграгарадкоў. Вырашчана 109 тысяч тон збожжа, 25, 3 тоны мяса і 102 тысячы тон малака. Зроблены таксама рэкансрукцыя і тэхнічнае пераасншчэнне 23 малочнатаварных ферм. Пабудавана чатыры збожжасушыльныя комплексы і сучасная малочнатаварная ферма на 930 кароў у вёсцы Юркоўшчына. Значана абнавіўся машынатрактараны парк сельскагаспадарчых арганізацый раёна.: набыты 61 збожжаўборачны камбайн, 23 кормаўборачных, 95 энерганасычаных трактараў, 26 аўтамабіляў МАЗ і шэраг іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Усяго больш за 310 адзінак.

У выніку плённай работы валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак за пяць год склала 394 мільярды рублёў. Згодна з галоўным тэзісам пяцігодкі “Дзяржава для народа” будаўнічымі арганімзацыямі ўзведзена 68 тысяч 196 квадратных метарў жылля або 1038 кватэр, у тым ліку ў вёсцы дзевяць тысяч 796 квадратных метраў (115 кватэр). Дарожнымі арганізацыямі адрамантавана і пабудавана 47 кіламетраўаўтамабільных дарог.

За 2006-2010 гады пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю аб’екты “Водазабеспячэнне горада Лепеля, першая чарга”, “Пазапляцовачная каналізацыя г.Лепель. Станцыя ачысткі сцёкавых вод”, “Пад’езд да моста праз раку Ула і добраўпарадкаванне вуліцы Ульянка, будынак Прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах”.

Працягваецца таксама работа па будаўніцтву дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Жамчужына”. Прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі выкананы комплекс мерапрыемстваў па бесперабойнаму забеспячэнню насельніцтва паслугамі жыццёвага забеспячэння. Адрамантаваны 42 дамы агульнай плошўчай 28, 8 тысяч квадратных метраў. Усе населеныя пункты абсталяваны кантэйнернымі пляцоўкамі для збору цвёрдых адыходаў. Вядзецца будаўніцтва новага гарадскога палігона для цвёрдых камунальных адыходаў. У адпаведнасці з планамі пастаянна рэалізуюцца мерапрыемствы па добраўпарадкаванню горада і раёна. На гэтыя мэты накіравана 7, 8 мільярда рублёў.

У 2006-2010 гадах атрымала далейшае развіццё сетка прадпрыемстваў гандлю і сервісу. Прыватным унітарным прадпрыемствам “Лепельскі Каапгандаль” адкрыта 12 гандлёвых аб’ектаў агульнай плошчай шэсць тысяч 222 квадратных метра, з іх тры ў сельскай мясцовасці. Пяць аб’ектаў грамадскага харчавання на 118 пасадачных месцаў.

Паспяхова функцыянуюць аб’екты грамадскага харчання прыдароожнага сэрвісу, пабудаваныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

За мінулае пяцігоддзе ў раёне атрымаў далейшае рахзвіццё недзяржаўны сектар эканомікі. У раёне ажыццяўляе дзейнасць 971 індывідуальны прадпрымальнік, 22 малыя арганізацыі і 133 мікраарганізацыі, дзе колькасць працуючых складае да 15 чалавек уключна. У гэтых арганізацыях працуюць 686 чалавек. На гэтых прадпрыемствах, акрамя традыцыйнай прадукцыі перапрацоўкі драўніны, вырабляюцца мэбля, швейныя вырабы і сельскагаспадарчая прадукцыя. Акрамя таго, у гэтым годзе пачалася вытворчасць тэкстыльных вырабаў, сухіх будаўнічых сумесяў, ветэрынарных прэпаратаў, паралону, біядабавак для кармоў жывёлам.

Праводзімая работа па стымуляванню экспарту, прадстаўленню айчыннай прадукцыі  на знешнія рынкі садзейнічала істотнаму перавышэнню ў 2006-2010 гадах прагназуемых параметраў знешнегандлёвай дзейнасці.

Са станоўчага боку трэба адзначыць, што раёнам дасягнуты параметр па росту экспарту тавараў -- 236, 9 працэнта пры прагнозным заданні на пяцігодку 145-160 працэнтаў).

Прадпрыемствы вырабляюць і пастаўляюць на экспарт такія віды прадукцыі, як малочная, замарожаныя і свежыя дзікарослыя ягады, бульбу, прадукты спартыўнага харчавання, швейныя вырабы, клетачная абсталяванне для ўтрымання кур, зборныя драўляныя дамы ў камплекце і піламатэрыялы хвойныя. Найбольшыя аб’ёмы паставак складае малочная прадукцыя (97 працэнтаў).

Сваю прадукцыю прадпрыемствы экспартуюць у 16 краін свету. Мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка па павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва дазволіла павялічыць  рэальныя грашовыя даходы насельніцтва за бягучае пяцігоддзе ў 1, 7 раза. Рэальная заработная плата ўзрасла на 59 працэнтаў і склала ў кастрычніку адзін мільён 113 тысяч рублёў. Узровень беспрацоўя зніжаны да 1, 3 працэнта. Створана больш за 1, 4 тысячы працоўных месцаў.

Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы раёна, узрасла да ўзроўню 2006 года на 1, 6 тысячы чалавек і склала на першае лістаапада 15 тысяч 224 чалавекі.

Дзякуючы рытмічнай рабоце рэальнага сектара эканомікі новы імпульс атрымалі сацыяльная сфера, культура, адукацыя. Інфраструктура культуры Лепельскага раёна налічвае 56 устаноў культуры, у тым ліку 49 знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. У сферы культуры працуе 305 чалавек. За апошнія гады многае зроблена