Яндекс.Метрика

“Беларусь супраць тытуню”

У нашым раёне з дзясятага па 31 мая арганізаваны шэраг мерапрыемстваў антытытунёвай акцыі “Беларусь супраць тытуню”.

Ва ўстановах медыцыны і адукацыі пройдуць “круглыя сталы” і прэс-канферэнцыі па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння з удзелам прадстаўнікоў аховы здароўя, устаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму, праваахоўных органаў і грамадскіх арганізацый. Запланаваны таксама тэматычныя акцыі сярод студэнцкай моладзі “Мы не курым! Здароўе –- шлях да поспеху!”. У арганізацыях аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту і турызму, на аб’ектах гандлю і бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання вядзецца інфармаванне насельніцтва аб правядзенні рэспубліканскай акцыі “Беларусь супраць тытуню”. Спецыялісты ДУ “Лепельскі раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, установы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” рыхтуюць і распаўсюджваюць сярод насельніцтва інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння. Установамі медыцыны, адукацыі, гандлю, аддзеламі спорту і турызму, па справах моладзі райвыканкама ў рамках рэспубліканскай акцыі будуць арганізаваны і праведзены масавыя мерапрыемствы для насельніцтва -- тэматычныя вечары, дыскатэкі, у тым ліку з удзелам вядомых людзей.

У рамках рэспубліканскай акцыі пройдзе таксама шэраг іншых мерапрыемстваў, якія прымусяць задумацца над шкодным уздзеяннем тытуню на арганізм чалавека і сумных наступствах курэння.