Яндекс.Метрика

Человек и его дело

“ЭКАЛОГІЯ БЕЗ МЕЖАЎ” ЗЛЁТ ЮНЫХ ЭКОЛАГАЎ ПАЗНАЮЧЫ ЭКАЛАГІЧНЫЯ ТАЙНЫ

Камфартабельныя аўтобусы пад’ехалі да гасцінічнага комплексу “Сергуч” ў Домжарыцах і з іх сталі выходзіць удзельнікі злёту юных эколагаў Беларусі і Расіі пад сімвалічнай назвай “Экалогія без межаў”, арганізаванага пад эгідай Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай фэдэрацыі. 35 найбольш таленавітых школьнікаў з нашай краіны і столькі ж іх равеснікаў з Расійскай фэдэрацыі ступілі на гасцінную зямлю Бярэзінскага запаведніка. На тварах юнакоў і дзяўчат свяціліся радасныя ўсмешкі. Кіраўніку расійскай дэлегацыі, дырэктару Фэдэральнага дзіцячага эколага-біялагічнага цэнтра ў Маскве Алегу Рыбянку былі прыпаднесены хлеб-соль.

-- Прыемна ў чарговы раз наведаць Беларусь, з якой расіян звязваюць тысячы непарыўных сувязяў, у тым ліку і роднасных , -- адзначыў ён. – Вось і мая жонка, напрыклад, адсюль, з гэтых маляўнічых прыродных мясцін, яна нарадзілася і вырасла ў Старых Дарогах, што на Міншчыне.

 

30 год свайго жыцця ў міліцы

Цёплы адкрыты позірк, мілая ўсмешка, мяккасць і павольнасць рухаў -- менавіта такія рысы адзначаюць лепяльчане у Алене Анатольеўне Атрахімовіч, якая каля 30 год свайго жыцця рабоце ў міліцыі, з іх больш за дзесяць год яна працавала начальнікам Інспекцыі па справах непаўналетніх. Што выдзяляе работніка міліцыі сярод астатніх? Падцягнутасць, цвёрдасць характару, прынцыповасць, гатоўнасць прыняць правільнае рашэнне ў складанай сітуацыі. Працуючы з падлеткамі, Алена Анатольеўна заўсёды магла знайсці да кожнага індывідуальны падыход, цярпліва разабрацца ў сітуацыі і растлумачыць юнаку, наколькі важна выбраць у жыцці верную сцяжынку. Моладзь гэта дачувала. Да сімаптычнай жанчыны ў пагонах хлопцы і дзяўчаты адносіліся не насцярожана, а бачылі ў ёй сябра і дарадчыка.

-- Для таго, каб працаваць з падлеткам, трэба быць добрым псіхолагам, зазірнуць у яго душу, -- адзанчае Алена Анатольеўна. -- Дзеці вельмі тонка адчувааюць унутраны настрой дарослых, іх нельга падмануць. Таму нашай асноўнай задачай было зрабіць усё магчымае, каб дзіця табе давярала, імкнулася падзяліцца сваім патаемным.

 

Скарбонка талентаў

Са сцэны мілагучным лейтматывам гучаць лірычныя гукі музыкі, і ў адно імгненне зала напаўняецца шчодрымі апладысментамі гледачоў. На сцэне -- выхаванцы Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў. Выступленні юных тэатралаў, харэографаў, музыкаў і спевакоў заўсёды становяцца яркімі акордамі кожнага гарадскога свята. Выступленні ўдзельнікаў узорнага тэатра-студыі “Сюрпрыз”, узорнага ансамбля танца “Зачаравашкі” ўжо даўно заваявалі папулярнасць не толькі ў нашай краіне, а і за мяжой. А колькі радасных хвілін дораць гледачам выступленні ўдзельнікаў узорнага духавога аркестра, харэаграфічнага ансамбля “Забава”, ансамбля юных цымбалістаў і скрыпачоў, дзіцячага аркестра народных інструментаў, творы выдатных вакалістаў і мастакоў!

Сёлета Лепельскай дзіцячай школе мастацтваў спаўняецца 50 год. За гэты час школу скончылі 1255 навучэнцаў. Для многіх з іх вучоба ў школе стала пачаткам вялікага шляху ў свет мастацтва. Выпускнікі працуюць у драматычных тэатрах, абласных філармоніях, з’яўляюцца майстрамі жывапісу, многія з іх зараз з’яўляюцца педагогамі. Лепяльчанам добра вядомае імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Арцёма Палонскага -- выдатнага кампазітара, які стаў першым дырэктарам Лепельскай музычнай школы. Тут вучыўся, працаваў выкладчыкам і ўжо 25 год працуе дырэктарам Барыс Кавалеўскі. Яго настаўнікам у свой час быў вядомы лепельскі кампазітар, выдатны баяніст Эдуард Літвін, у творчую скарбонку якога ўваходзяць сотні непаўторных музычных твораў.

 

Са сцэны вас вітае чароўная “Забава”

Бадзёрыя акорды народнай песні ўзнімаюць настрой, а гледачы заварожана сочаць за ўпэўненымі, адточанымі рухамі юных танцораў. Элементы харэаграфічнай кампазіцыі настолькі выразна дапаўняюць музычны твор, што песня і танец спалучаюцца ў адзіны непаўторны эцюд. Перад гледачамі паступова раскрываецца цікавая гісторыя, і ўжо немагчыма стрымаць станоўчыя эмоцыі. На сцэне –- удзельнікі ансамбля танца “Забава”.

Ансамблю танца ўжо споўнілася шэсць год, і за гэты час выступленні юных танцораў сталі добра вядомыя сярод шматлікіх прыхільнікаў творчасці. Яны становяцца ўпрыгажэннем многіх гарадскіх святаў і мерапрыемстваў. Кіраўнік ансамбля, выдатны харэограф Святлана Шэстала паставіла шэраг кампазіцый, і кожнай з іх уласцівыя індывідуальнасць і творчы каларыт. “Метамарфозы”, “Дудалка”, “Крок за крокам”, “Зімовы двор”, “Лявоніха”, “Чатыры двары”, “Закаблукі”, “Вечарына”, “Адпачынак на рэйдзе”… Кожная кампазіцыя нагадвае маленькі спектакль, перажыты на сцэне юнымі артыстамі.

 

Дзіця ў няўдалай сям’і

Вы ніколі не задумваліся над тым, што за намі, бацькамі, пастаянна сочаць вочы дзіцяці? Дзеці не проста жывуць сярод нас -- яны становяцца дарослымі, набіраюцца ад нас вопыту, набываюць веды. Не трэба думаць, што маленькае дзіця яшчэ нічога не разумее. Мамы і таты павінны быць вельмі ўважлівыя і не забываць: дзіця ўсё падмеціць, запомніць і паўторыць вашы ўчынкі. У дарослым жыцці вельмі многае нашы дзеці будуць рабіць так, як і мы: адзначаць сямейныя святы, спрачацца і дараваць адзін аднаму, таму што будуць лічыць менавіта гэта правільным, пэўным і ідэальным. Аднак, не жадаючы таго, падсвядома дзеці могуць паўтарыць і нашы памылкі.

Неспрыяльнае становішча ў сям’і і жыццёвыя ўмовы, а таксама памылкі сямейнага выхавання прыводзяць да няправільнага фарміравання асобы дзіцяці, якое выражаецца парушэннямі ў паводзінах. Спачатку гэтыя парушэнні не ярка вызначаны і не непакояць бацькоў. Дарослыя лічаць, што дзіця яшчэ малое і нічога не разумее, а падрасце -- навучыцца і выправіцца. Пры такіх адносінах да выхавання бяскрыўдныя недахопы паўтараюцца шматразова і пры сталенні дзіцяці перарастаюць у звычкі, якія даюць адхіленні ў паводзінах. Змяненні, якія адбываюцца з дзіцяці, бацькі заўважаюць, калі сын або дачка становяцца непадатлівымі, непаслухмянымі не толькі ў сям’і, а і за яе межамі

 
Еще статьи...