Яндекс.Метрика

Нашы спартсмены -- лепшыя

Важнае месца ў жыцці вучняў нашай школы займае спорт. І малодшыя, і старэйшыя школьнікі з задавальненнем наведваюць спартыўныя секцыі, якімі кіруюць настаўнікі фізкультуры Валерый Уладзіміравіч Булах і Уладзімір Іванавіч Клундук. Рэгулярныя заняткі прыносяць станоўчы вынік. Вельмі прыемна, што каманда нашай школы заняла трэцяе месца ў лёгкаатлетычным раённым кросе на прызы рэспубліканскай газеты “Беларусь сегодня” (“Советская Белоруссия”). У індывідуальным заліку першыя месцы занялі Антон Селязнёў, Ян Хамічонак, Наталля Быкава, Мікіта Павец і Юлія Жарнасек. Трэцяе месца было прысуджана Ягору Васькоўцаву, а чацвёртае –- Арцёму Жураўлёву.

Юныя спартсмены выдатна праявілі сябе і на раённых спаборніцтвах па лёгкаатлетычнаму чатырохбор’ю “Алімпійскія надзеі”. У індывідуальным заліку першае месца занялі Аляксей Шакун, Валянціна Галай і Арцём Бекераў.

Вучні СШ № 1 на высокім узроўні абаранілі гонар школы і ў лёгкаатлетычнай эстафеце на прызы раённай газеты “Лепельскі край”, прысвечанай Дню Перамогі. Каманда нашай школы, у склад якой увайшлі Алена Борыкава, Мікіта Павец, Юлія Жарнасек, Антон Селязнёў, Наталля Быкава, Ян Хамічонак, Аляксандра Панамарова і Андрэй Дзямко, заняла першае месца. Упэўнена, што наперадзе юных спартсменаў чакае яшчэ шмат спартыўных перамог.