Праект “Выхаваць Беларуса”
Станаўленне грамадзяніна павінна пачынацца з малой Радзімы – роднага краю, сваёй вёскі, горада. Сучасны чалавек павінен ведаць свае карані, традыцыі свайго народа, любіць сваіх бацькоў, свой дом, сваю краіну, з павагай адносіцца да іншых народаў.
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне – адна са складаючых выхаваўчага працэсу. Патрыятызм неразрыўна звязаны з грамадскасцю. І ў гэтым тандэме вялікая роля нацыянальнай культуры.
З мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці вучняў на аснове вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю быў створаны праект “Выхаваць Беларуса”. Удзельнікамі гэтага праекта з’яўляюцца гурткоўцы і кіраўнікі гурткоў цэнтра дзіцячай творчасці, настаўнікі, вучні школ горада і раёна, іх бацькі. Праект ажыццяўляецца ў некалькі этапаў, але ўсе яны
накіраваны на выхаванне ў падрастаючага пакалення паважлівых адносін да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў і культуры народа, фарміраванне грамадзянскай і патрыятычнай жыццёвай пазіцыі вучняў. План рэалізацыі праекта складаецца з некалькіх раздзелаў: “Народна-абрадавыя традыцыі беларусаў”, “Традыцыйныя рамёствы беларусаў”, “Гісторыя роднага краю”, “Нацыянальная мова” і іншыя.
Згодна гэтага праекта ў Лепельскім раёне з лютага 2011 па люты 2012 года праводзіцца акцыя “Мая Лепельшчына – мой гонар”, вызначаны аргкамітэт, складзены план і палажэнні аб правядзенні раённых конкурсаў, свят і выстаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Па выніках удзелу ў мерапрыемствах акцыі (згодна рэйтынга) будуць вызначаны 3 установы адукацыі, якія атрымаюць грашовыя ўзнагароды.
У рамках акцыі ўжо прайшоў конкурс творчых работ “Славутыя мясціны Лепельшчыны”. На жаль, адгукнулася на яго толькі 3 установы адукацыі: Стайская СШ, Старалядненская СШ-сад, Поўсвіжская СШ. Вынікі конкурсу яшчэ падводзяцца.
А вось 30 красавіка, на базе цэнтра дзіцячай творчасці, адбыўся фальклорны фестываль “Кола святаў вясны”. Ён сабраў шмат удзельнікаў і гледачоў. На фестывалі можна было паглядзець выставу гурткоўцаў ЦДТ, пагуляць у розныя гульні. Але больш за ўсё гледачоў сабрала імправізаваная “сцэна”, дзе разгарнулася асноўнае дзеянне – выступленне фальклорных калектываў школ горада і раёна. Ім неабходна было паказаць фрагмент беларускага абрадавага свята веснавога цыклу, у які павінны былі ўвайсці гульні, прымаўкі, прыказкі, танцы і песні. Выступленні трэба было пабудаваць на мясцовых матэрыялах, бо журы было вельмі кампетэнтнае – Вольга Уладзіміраўна Шкіранда, метадыст па фальклору РНМЦ і Таццяна Мікалаеўна Пшонка, загадчык дзіцячым аддзелам РДК. Яно адзначыла, што ўсе калетывы адказна падыйшлі да гэтага конкурсу. Прыемна было адзначыць, што побач з дзяўчатамі на сцэну выходзілі і хлопцы! Наведвальнікі фестывалю пачулі веснавыя карагодныя песні, якія спявалі нашы бабулі, прынялі ўдзел у розных гульнях, убачылі беларускія танцы “Базар”, “Ойра”, “Падэспань” і іншыя. Кожнае выступленне было прадумана, суправаджалася неабходнымі атрыбутамі, “жывой” музыкай, якую забяспечвалі кіраўнікі калектываў, падыгрываючы на музыкальных інструментах, а самі ўдзельнікі выходзілі ў прыгожых нацыянальных касцюмах. Вызначыць пераможцаў было складана. Таму першае месца падзялілі фальклорныя калектывы Стайскай СШ і Пышнянскай СШ. Асабліва хочацца адзначыць выступленне апошніх. Дзеці разам з кіраўніком Людмілай Фёдараўнай Шыпуляй і акампаніятарам Уладзімірам Мікалаевічам Грынем выйшлі на выступленне, апранутыя ў беларускія касцюмы, спявалі песні, танцавалі, а прыказкамі і прымаўкамі проста сыпалі са сцэны. Гледачы не шкадавалі апладысментаў. А ўдзельнікам гэтага калектыву ўсяго па 6-7 год. Адразу бачна, што любоў да радзімы ў гэтых дзяцей выхоўваецца з маленства.
- Нашы спартсмены -- лепшыя
- Святло цудатворных ікон
- “Вучань года-2011”
- Яркасць колераў і гармонія
- Інваліды…
- Сагрэлі цеплынёй душы
- Мудрасць кніжных таямніц
- «Крок у навуку»
- Будатрадаўскія будні
- Прызванне –- захаваць жыццё