Яндекс.Метрика

Сузор’е перамог

Вельмі прыемна, што сярод вучняў сярэдняй школы № 1 нямала тых, якія выдатна вучацца, удзельнічаюць у раённых і абласных алімпіядах, праяўляюць свае здольнасці ў творчых конкурсах.

У лістападзе-снежні 2010 года праводзіўся першы этап Рэспубліканскай алімпіяды, у якім вучні нашай школы заваявалі 23 дыпломы. Так, вучаніца 11 “Б” класа Марыя Галінская стала пераможцай раённай алімпіяды па хіміі і атрымала дыплом першай ступені, па біялогіі -- дыплом другой ступені, а па фізіцы -- дыплом трэцяй ступені. Вучаніца дзевятага “А” класа Анастасія Казакова стала пераможцай раённай алімпіяды па матэматыцы і ўзнагароджана дыпломам другой ступені, па хіміі -- дыпломам трэцяй ступені. Вучаніца 11 “Б” класа Кацярына Борыкава ўзнагароджана дыпломам другой ступені па астраноміі і дыпломам трэцяй ступені па фізіцы. Вучаніца 11 “Б” класа Таццяна Бунакова па рускай мове і біялогіі заваявала дыпломы трэцяй ступені, Ірына Шыянок (11 “Б” клас) атрымала дыплом трэцяй ступені па беларускай і англійскай мовах. Па выніках алімпіяд у раёне наша школа заняла другое месца. На другім этапе Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў чатыры вучаніцы нашай школы абаранялі раён у вобласці па пяці прадметах. Анастасія Казакова, вучаніца 9 “А” класа, праявіла свае веды па матэматыцы і хіміі, Кацярына Борыкава (11 “Б” клас) -- па астраноміі, Марыя Галінская, вучаніца 11 “Б” класа, -- па хіміі, а Дар’я Ясная (11 “А” клас) -- па абслугоўваючай працы. У выніку Марыя Галінская заняла абсалютнае першае месца ў вобласці па хіміі, атрымаўшы дыплом першай ступені, Дар’я Ясная ўзнагароджана таксама ўзнагароджана дыпломам першай ступені.

Дар’я Ясная і Марыя Галінская абаранілі Віцебскую вобласць на трэцім этапе Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў.

Выдатна праяўляюць свае веды вучні ў абласных дыстанцыйных алімпіядах па беларускай мове, матэматыцы, хіміі “Разумнікі і разумніцы”. Так, шасцікласнікі заваявалі два дыпломы першай ступені і чатыры дыпломы другой ступені па беларускай мове. Яўгенія Санько і Алег Лосеў -- дыпломы першай ступені, а Марыя Федаровіч, Ганна Крыцкая, Кацярына Гардзей і Ірына Шпілеўская ўзнагароджаны дыпломамі другой ступені.

Па выніках дыстанцыйнай алімпіяды “Інтэрнет-канікулы” вучні пятых класаў Іван Мацеша і Бажэна Палітыка атрымалі дыпломы трэцяй ступені. Вучаніца восьмага “А” класа Юлія Дзівіна па выніках дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы атрымала дыплом трэцяй ступені.

Выдатна падрыхтаваліся да ўдзелу ў алімпіядах таксама вучні чацвёртых класаў. Раман Папкоў атрымаў дыплом першай ступені ў абласной дыстанцыйнай алімпіядзе “Разумнікі і разумніцы”. Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Яна Лосева, Сяргей Бурэнь і Вольга Міхальцова. Дыпломы трэцяй ступені атрымалі Кацярына Буланенкава, Дар’я Ляшкевіч, Дзіяна Баброва, Яна Варошка і Аляксандра Стрыжнёва.

Акрамя таго, у 2010-2011 гадах вучні нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у міжнароднай дыстанцыйнай алімпіядзе “Інтэрнет-карусель”. Па матэматыцы свае веды праявілі вучні сёмых-адзінаццатых класаў, па рускай мове -- дзевяці- і адзінаццацікласнікі, па англійскай мове -- вучні пятых і адзінаццатых класаў. Вучні 10 “Б” класа Антон Кавалеўскі, Галіна Малашанка і Наталля Быкава атрымалі сертыфікаты па выніках алімпіяды па матэматыцы.

Вучні сёмых і дзевятых класаў прынялі актыўны ўдзел у міжнароднай алімпіядзе па фізіцы.

Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны вучань 7 “А” класа Валерый Волкаў і Антон Івашкевіч “(9 “А” клас).

Па выніках абласнога конкурсу метадычных матэрыялаў па выхаванню культуры энергазберажэння педагагічны калектыў школы ўзнагароджаны дыпломам другой ступені.

Вучаніца 11 “Б” класа Дар’я Ясюкевіч, а таксама вучні 9 “А” класа Аляксандр Плюснін і Антон Івашкевіч прынялі ўдзел у абласным конкурсе навукова-даследчых праектаў. Работа нашых вучняў была ацэнена на высокім узроўні. Дар’я Ясюкевіч прадставіла праект па тэме “Акупацыйны рэжым на Лепельшчыне. Палітыка генацыду”. Аляксандр Плюснін і Антон Івашкевіч падрыхтавалі праект “Выкарыстанне мясцовых відаў паліва ў сістэме цеплазабеспячэння г.Лепель”. Пры падрыхтоўцы работы па фізіцы вялікую дапамогу аказаў Віктар Пятровіч Дзямко, начальнік участка цепласетак ЛКУВП ЖКГ “Лепель”.

Дар’я Ясюкевіч узнагароджана дыпломам другой ступені, а Аляксандр Плюснін і Антон Івашкевіч атрымалі дыпломы трэцяй ступені.

Ад усёй душы віншую вучняў нашай школы і спадзяюся, што да заканчэння навучальнага года яны прынясуць новыя перамогі школе і ў іншых відах алімпіяд.