Яндекс.Метрика

Улада для народа

Старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян на сесіі выступіў з дакладам “Аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Лепельскага раёна на 2006-2010 гады” і “Аб праграме развіцця Лепельскага раёна на 2011-2015 гады”.

За перыяд з 2006 па 2010 гады прамысловымі прадпрыемствамі раёна аб’ём вытворчасці прадукцыі склаў 705, 2 мільярда рублёў, спажывецкіх тавараў –- 503, 9 мільярда рублёў. На тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыю вытворчасці накіравана 60, 9 мільярда рублёў інвестыцый. Стабільныя таксама і вынікі развіцця аграпрамысловага комплексу раёна.

Пабудавана восем аграгарадкоў. Вырашчана 110 тысячы тон збожжа, 25, 3 тысяч тоны мяса і 1-2 тысячы тон малака. Праведзены рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне 23 малочнатаварных ферм. Узведзены чатыры новыя збожжасушыльныя комплексы і сучасная малочнатаварная ферма ў Юркоўшчыне. Набыты 61 збожжаўборачны камбайн, 23 кормаўборачных, 95 энерганасычаных трактараў, 26 аўтамабіляў МАЗ і іншая сельскагаспадарчая тэхніка, усяго -- больш за 310 адзінак. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак за пяць год склала 394 мільярды рублёў. Рэалізуючы галоўны тэзіс пяцігодкі “Дзяржава для народа”, будаўнічыя арганізацыі пабудавалі 68 тысяч 196 квадратных метраў жылля або 1038 кватэр, у тым ліку ў вёсцы дзевяць тысяч 796 квадратных метраў (115 кватэр).

Дарожнымі арганізацыямі адрамантавана і пабудавана 47 кіламетраў аўтамабільных дарог. Уведзены ў эксплуатацыю аб’екты “Водазабеспячэнне горада Лепель, першая чарга”, “Пазапляцовачная каналізацыя г.Лепель. Станцыя ачысткі сцёкавых вод”, “Пад’езд да моста праз раку Ула і добраўпарадкаванне вуліцы Ульянка, будынак прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах”.

Прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі выкананы комплекс мерапрыемстваў па бесперабойнаму забеспячэнню насельніцтва паслугамі жыццезабеспячэння. Адрамантавана 42 дамы агульнай плошчай 28, 8 тысячы квадратных метраў. Населеныя пункты абсталяваны кантэйнернымі пляцоўкамі для збору цвёрдых адыходаў. Будуецца новы гарадскі палігона для цвёрдых камунальных адыходаў. На добраўпарадкаванне горада і раёна накіравана 7, 8 мільярда рублёў.

Далейшае развіццё атрымала сетка прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу. Прыватным унітарным прадпрыемствам “Лепельскі кааапгандаль” адкрыта 12 гандлёвых аб’ектаў плошчай шэсць тысяч 222 квадратных метра, з іх тры –- у сельскай мясцовасці. Акрамя таго, адкрыта пяць аб’ектаў грамадскага харчавання на 118 пасадачных месцаў.

За мінулую пяцігодку атрымаў далейшае развіццё недзяржаўны сектар эканомікі. У раёне ажыццяўляюць дзейнасць 971 індывідуальны прадпрымальнік, 22 малыя арганізацыі і 133 мікраарганізацыі, дзе колькасць працуючых складае да 15 чалавек уключна. На гэтых прадпрыемствах працуе 686 чалавек. Акрамя перапрацоўкі драўніны, вырабляюцца мэбля, швейныя вырабы і сельскагаспадарчая прадукцыя.

Пачалася вытворчасць тэкстыльных вырабаў, сухіх будаўнічых сумесяў, ветэрынараных прэпаратаў, паралону, біядабавак для кармоў жывёл.

Прадпрыемствы раёна экспартуюць прадукцыю ў 16 краін свету. Мэтанакіраваная дзяржаўная палітыка па павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва дазволіла павялічыць рэальныя грашовыя даходы грамадзян за бягучае пяцігоддзе ў 1, 7 раза. Рэальная зарплата ўзрасла на 59 працэнтаў і ў кастрычніку склала адзін мільён 113 тысяч рублёў. Узровень беспрацоўя зніжаны да 1, 3 працэнта.

Колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы раёна, узрасла да ўзроўню 2006 года на 1, 6 тысячы чалавек і склала на першае лістапада 15224.

Дзякуючы рытмічнай рабоце рэальнага сектара эканомікі новы імпульс атрымалі сацыяльная сфера, культура і адукацыя. У нашым раёне паспяхова дзейнічаюць 56 устаноў культуры, у тым ліку 49 з іх знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. У сферы культуры працуе 305 чалавек. Аптымізавана сетка структур устаноў культуры, выкарыстоўваюцца сучасныя і перспектыўныя формы абслугоўвання насельніцтва.

Абуладкавана 17 устаноў культуры, набыта новая гукаўзмацняльная апаратура ў клубныя ўстановы аграгарадкоў, камп’ютарызаваны і маюць выхад у Інтэрнет 12 бібліятэк.

Двнмічна развіваецца база для заняткаў фізкультурай і спортам. У Лепельскім раёне функцыянуюць 30 спартыўных залаў, 27 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай, два стадыёны, чатыры стралковых ціра, 13 футбольных палёў, 15 баскетбольных і 19 валейбольных пляцовак, дзве хакейныя каробкі і іншыя спартыўныя збудаванні.

У раёне працуюць 47 устаноў адукацыі -- гэта дзевяць сярэдніх, адна базавая і адна пачатковая школы, 12 вучэбна-метадычных комплексаў “школа-сад”, 17 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтр дзіцячай творчасці, Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы сацыяльны прытулак.

Ва ўстановах адукацыі занята больш за 900 педагагічных работнікаў.

Комплексам стацыянарных медыцынскіх паслуг забяспечвае жыхароў раёна Лепельская цэнтральная раённая бальніца, у складзе якой восем аддзяленняў агульнай магутнасцю 250 коек і 12 коек дзённага стацыянару. Стацыянарнай медыцынскай дапамогай грамадзяне забяспечаны ў Слабадской участковай бальніцы на 15 ложкаў, з іх пяць -- сястрынскага догляду і Пышнянская бальніца сястрынскага догляду на 15 ложкаў.

Амбулаторна-паліклінічную дапамогу грамадзяне атрымліваюць у раённай паліклініцы на 375 наведванняў за змену. 100 наведвальнікаў за змену можа прыняць стаматалагічная паліклініка. У раёне функцыянуюць сем сельскіх урачэбных амбулаторый і 14 фапаў. Магутнасць усёй амбулаторна-паліклінічнай службы складае 680 наведванняў за змену, у яе распараджэнні знаходзіцца 60 коек дзённага стацыянара.

Дзяржаўная палітыка ў 2011-2015 гадах будзе накіравана рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. Прадугледжваецца рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва ў 2015 годзе да 2010 года ў 1, 7 раза на аснове росту валавага ўнутранага прадукту ў 1,63 - 1,68 раза, аб’ёму прамысловай вытворчасці –- у 1,54 - 1,6 раза, сельскай гаспадаркі –- у 1,39 - 1,45 раза. Інвестыцыі ў асноўны капітал за пяцігоддзе ўдвояцца. У 2011-2015 гадах мы павінны зрабіць новы крок у накірунку развіцця рэальнага сектара эканомікі. У прамысловай вытворчасці неабходна ісці па шляху стварэння новых прадпрыемстваў, якія выпускаюць імпартазамяшчальную прадукцыю. Вельмі важна ствараць новыя вытворчасці на дзеючых прадпрыемствах, праводзіць хуткасную мадэрнізацыю і іх тэхнічнае перааснашчэнне. На кожным прамысловым прадпрыемстве вельмі важна стварыць моцную маркетынгавую службу, пашырыць тавараправодзячую сетку, актывізаваць фірменны гандаль.

Важнай задачай развіцця сельскай гаспадаркі з’яўляецца фарміраванне канкурэнтаздольнай, экалагічна бяспечнай вытворчасці сельскагаспадарачай прадукцыі, якая ў поўным аб’ёме забяспечвае ўнутраныя патрэбы раёна.

У структуры валавай прадукцыі раёна жывёлагадоўля займае больш за 50 працэнтаў, з’яўляецца асноўнай крыніцай штодзённых грашовых даходаў. У сувязі з гэтым у будучым нам неабходна павысіць прадукцыйнасць і канкурэнтаздольнасць жывёлагадоўчай галіны. Пачынаючы з 2011 года неабходна будаваць не менш адной малочнатаваранй фермы з даільнай залай, запаўняючы высокапрадукцыйнай жывёлай і кормячы высокапрадукцыйнымі кармамі. У сярэднім ставіцца задача павысіць гадавую прадукцыйнасць кароў у сярэднім па раёну да 6500 кілаграмаў малака, сярэднесутачнай прывагі буйной рагатай жывёлы –- 800 грамаў, свіней – да 650 грамаў. У 2015 годзе ў раслінаводстве неабходна вырасціць 75 тысяч тон збожжа (у тры разы больш 2010 года), 12 тысяч тон бульбы (у пяць разоў). Выкананне дадзеных параметраў дазволіць у 2015 годзе атрымаць прыбытак ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі больш за дзевяць мільярдаў рублёў з рэнтабельнасцю восем працэнтаў.

Зніжэнне кошту і гарантыя якасці будаўнітцва камфортнага і энергаэфектыўнага жылля –- асноўны шлях развіцця галіны. Неабходна наладзіць вытворчасць сваіх будаўнічых матэрыялаў: фундаментных блокаў, перамычак, пліт перакрыцця, бардзюрнага каменя, пліткі. Гэта дасць магчымасць істотна падзешавіць будаўнічыя матэрыялы і стварыць новыя рабочыя месцы. Штогод неабходна будаваць па 20 тысяч квадратных метраў жылля, актывізаваць і ўсебакова стымуляваць індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва.

На працягу 2011-2015 гадоў трэба забяспечыць жыллём грамадзян, якія пражываюць у дамах барачнага тыпу і старых дамах. Для дасягнення гэтай мэты неабходна знайсці сродкі ў раённым і абласным бюджэтах, сродкі прадпрыемстваў і арганізацый, далучыць крэдытныя рэсурсы банкаў.

Рэалізацыя мерапрыемстваў па ўказаных накірунках дазволіць скараціць чаргу на жыллё ўдвая.

Асноўнымі задачамі развіцця сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі застаецца максімальнае задавальненне патрэб насельніцтва ў жыллёва-камунальных паслугах. Плануецца павелічэнне росту платных паслуг насельнітцва штогод да 20 працэнтаў.

У наступнай пяцігодцы Рэспубліка Беларусь захавае сацыяльную накіраванасць. Асноўная мэта –- павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва на аснове павышэння эфектыўнасці функцыянавання сістэм аховы здароўя, адукацыі, культуры і іншых відаў дзейнасці, якія адносяцца да сацыяльнай сферы.

Рэалізацыя Праграмы дазволіць забяспечыць рост вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў да 2010 года ў 1, 8 разы, рознічнага тавараабароту –- у 1, 6 разы, у столькі ж разоў –- платныя паслугі, валавую прадукцыю сельскай гаспадаркі –- у 1, 5 раза, інвестыцый у асноўны капітал -– у два разы, экспарт тавараў –- у 1, 4 разы і г.д.

Штогадовы рост аб’ёмаў вытворчасці, забеспячэнне эфектыўнай, рэнтабельнай работы ўсіх галін эканомікі раёна будзе садзейнічаць павелічэнню заработнай платы. Ужо ў 2013 годзе яе ўзровень будзе складаць 790 долараў ЗША ў эквіваленце, а ў 2015 годзе –- тысячу долараў ЗША. Актывізацыя гандлёвай дзейнасці, выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі, прадстаўленне запатрабаваных паслуг будзе садзейнічаць росту выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, прыбытковай рабоце прадпрыемстваў і росту паступленняў у бюджэт. Для арганізацыі бездатацыйнай работы бюджэту раёна ў 2015 годзе мяркуецца забяспечыць рост падаходнага падатку, падатку на прыбытак у чатыры разы да ўзроўню чакаемага паступлення ў 2010 годзе.

Аб асноўных накірунках дзейнасці ААТ “Лепельскі МКК” расказаў дэпутат Лепельскага раённага Савета дэпутатаў па Юркоўшчынскай выбарчай акрузе, дырэктар ААТ “Лепельскі МКК” Аляксандр Міхайлоўскі. Аб будаўніцтве жылля на тэрыторыі раёна ўсе даведаліся з выступлення дэпутата па Старалядненскай выбарчай акрузе № 23, дырэктара даччынага камунальнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства “Лепельская ПМК-75” Яўгена Дзівіна. Аб рабоце КУВП ЖКГ “Бароўка” расказаў дырэктар Уладзімір Аксяновіч. Таваразнаўца Лепельскага райспажыўтаварыства Таццяна Камека расказала аб развіцці гандлёвай сеткі нашага раёна. Не менш змястоўным было таксама выступленне старшыні Стайскага сельскага выканаўчага камітэта Уладзіміра Тарасава.

Па ўсіх пытаннях, абмеркаваных на сесіі, прыняты адпаведныя рашэнні.