Яндекс.Метрика

Да 200-годдзя вайны 1812-га

Да 200-годдзя вайны 1812-га

Урачысты маніфест

Уключаная ў склад Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя Лепельшчына адчула ўвесь цяжар французскай акупацыі. У Маніфесце імператара Аляксандра I, выдадзеным у гонар выгнання з Расіі непрыяцеля, выказваюцца словы ўдзячнасці ўсім, хто вызваляў наш край. У Маніфесце чытаем: “Какой пример храбрости, мужества, благочестия, терпения и твердости показала Россия! Вломившийся в грудь ея враг всеми неслыханными средствами лютостей и неистовств не мог достигнуть того, чтобы она хотя бы единожды о нанесенных ей от него глубоких ран вздохнула».

Тут згадваецца велізарная, адмабілізаваная, высокааснашчаная

варожая армія, якая была разгромлена: «Да представить себе – собранная с двадцати царств и народов, под едино знамя соединенные, ужасные силы, с какими властолюбивый, надменный победами, свирепый неприятель вошел в нашу землю. Полмиллиона пеших и конных воинов и около полуторы тысячи пушек следовали за ним. С сим огромным ополчением проникает он в самую средину России, распространяется и начинает повсюду разливать огонь и опустошение… Но едва проходит шесть месяцев от вступления его в наши пределы, и где он? Где войска его, подобные туче изгнанных ветрами облаков? -- рассыпались, как дождь: великая часть их, напоив кровью землю, лежит, покрывая пространство Московских, Калужских, Смоленских, Белорусских и Литовских полей…

Сам гордый повелитель и предводитель их едва, с главнейшими чиновниками своими, отселе ускакать мог, растеряв все свое воинство и все привезенные с собой пушки, которых больше тысячи, не считая зарытых и затопленных им, отбиты у него и находятся в руках наших».

З 3 ліпеня да 15 кастрычніка 1812 года Лепель быў акупіраваны французамі, якія ператварылі яго ў лазарэт для хворых і раненых. Ваколіцы города ўяўлялі грандыёзныя могілкі для іншаземцаў. Аднак яшчэ да гэтай пары не знойдзены дакладныя месцы іх пахаванняў. Звесткі тагачасных дакументаў сцвярджаюць, што на значнай адлегласці ад горада на пясчаным грунце ў розных месцах былі выкапаны вялікія чатырохвугольныя ямы глыбінёю па два-тры сажні. У іх было зарыта каля трох з паловай тысяч чалавечых і двух з паловай тысяч конскіх трупаў.

Вялікія страты ў выніку варожай акупацыі панеслі мясцовыя жыхары: купцы –- 91715, мяшчане –- 80850, яўрэі –- 233423 рублёў. Асабліва моцна пацярпелі службовыя будынкі, музеі, жылыя дамы. Нашаму краю спатрэбіліся гады, каб аднавіць разбураную, зруйнаваную, спустошаную гаспадарку.